электракардыягра́фія, ‑і,
Метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.
электракардыягра́фія, ‑і,
Метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.
электракару́нд, ‑у,
Штучны карунд, які атрымліваецца ў выніку электраплаўкі баксіту, натуральнага карунду або гліназёму.
электрака́ршчык, ‑а,
Вадзіцель электракараў.
электрака́ршчыца, ‑ы,
электрака́ры, ‑аў;
Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая прыводзіцца ў дзеянне ўстаноўленым на ёй электрарухавіком, што сілкуецца ад акумулятараў (выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў на вакзалах, заводах і пад.).
[Ад слова электра... і англ. car — возік.]
электракра́н, ‑а,
Пад’ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.
электралі́нія, ‑і,
Устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі.
электралі́т, ‑у,
Хімічнае рэчыва, якое раскладаецца на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.
[Ад слова электра... і грэч. lytós — растваральны.]
электралі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраліту, звязаны з электралітам.
электраліты́чны, ‑ая, ‑ае.