Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электралічы́льнік, ‑а, м.

Прыбор для ўліку выкарыстанай электраэнергіі.

электралюмінесцэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з прымяненнем электралюмінесцэнцыі. Электралюмінесцэнтная лямпа.

электралюмінесцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Люмінесцэнцыя, якая ўзнікае пад уздзеяннем электрычнага поля.

электраля́мпа, ‑ы, ж.

Электрычная лямпа. Вялікі класны пакой быў заліты яркім святлом электралямп. Шамякін.

электраля́мпавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вырабу электралямп. Электралямпавы завод.

электралячэ́бніца, ‑ы, ж.

Лячэбніца, у якой праводзіцца электралячэнне.

электралячэ́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электралячэння. Электралячэбны кабінет. Электралячэбныя працэдуры.

электралячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў у лячэбных мэтах.

электрамабі́ль, ‑я, м.

Аўтамабіль, які прыводзіцца ў рух электрычнай энергіяй.

[Ад слова электра... і лац. mobilis — рухомы.]

электрамагістра́ль, ‑і, ж.

Магістраль для перадачы электрычнага току. Высакавольтная электрамагістраль.