Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрафарэ́з, ‑у, м.

Рух вадкасці і газу пад уздзеяннем электрычнага поля; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, фізіятэрапіі.

[Ад слова электра... і грэч. phórēsis — перамяшчэнне.]

электрафізіёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне электрафізіялогіі.

электрафізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрафізіялогіі. Электрафізіялагічныя метады.

электрафізіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.

электрафі́льтр, ‑а, м.

Апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.

электрафо́н, ‑а, м.

Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

электрафо́р, ‑а, м.

Прасцейшы электрастатычны прыбор для атрымання электрычных зарадаў шляхам індукцыі.

[Ад слова электра... і грэч. phorós — які нясе.]

электрахаладзі́льнік, ‑а, м.

Халадзільны агрэгат, які працуе пры дапамозе электрычнай энергіі.

электрахі́мік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне электрахіміі.

электрахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем электрахіміі. Электрахімічныя даследаванні. Электрахімічны метад.