педаліза́цыя, ‑і,
1. Валоданне, уменне карыстацца педаллю музычнага інструмента.
2. Сістэма педалей у чым‑н.
педаліза́цыя, ‑і,
1. Валоданне, уменне карыстацца педаллю музычнага інструмента.
2. Сістэма педалей у чым‑н.
педало́гія, ‑і,
Рэакцыйная буржуазная навука аб выхаванні дзяцей, заснаваная на прызнанні фаталістычнай абумоўленасці лёсу дзяцей біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі, уздзеяннем спадчыннасці і нязменнага асяроддзя.
[Ад грэч. paides — дзеці і logos — вучэнне.]
педа́ль, ‑і,
Нажны рычаг у машынах, механізмах і пад.
•••
[Фр. pédale.]
педа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да педалі.
педа́нт, ‑а,
Той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных запатрабаванняў у чым‑н.; фармаліст, букваед.
[Ад іт. pedante — педагог, настаўнік.]
педа́нтка, ‑і,
педанты́зм, ‑у,
Празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым‑н.
педанты́чнасць, ‑і,
Уласцівасць педантычнага; педантызм.
педанты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца педантызмам.
педа́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да педанта, уласцівы педанту.