Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэнтрасо́ма, ‑ы, ж.

Участак цытаплазмы вакол цэнтрыёлі.

[Ад слова цэнтр і грэч. sóma — цела.]

цэнтрасфе́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і цэнтрасома.

цэнтро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для цэнтроўкі. Цэнтровачны свердзел.

цэнтро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цэнтраваць.

2. Пэўнае размяшчэнне цэнтра цяжару (машыны, механізма, збудавання і пад.) у адносінах да геаметрычных восей. Разлік цэнтроўкі самалёта.

цэнтрыёль, ‑і, ж.

Цыліндрычная структура, якая ўтварае клетачны цэнтр усіх жывёльных і некаторых раслінных клетак.

цэнтры́зм, ‑у, м.

Гіст. Найбольш замаскіраваная і прыкрытая форма апартунізму ў партыях II Інтэрнацыянала.

цэнтры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Гіст. Паслядоўнік цэнтрызму.

цэнтры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які кае адносіны да цэнтрызму, да цэнтрыста. Цэнтрысцкая ідэалогія. Цэнтрысцкае кіраўніцтва.

цэнтрыфу́га, ‑і, ДМ ‑фузе, ж.

1. Машына для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл. Працавала паравая машына высокага ціску на дзесяць конскіх сіл, што прыводзіла ў рух цэнтрыфугі. Караткевіч. Яшчэ я люблю круціць ручку цэнтрыфугі. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў.

2. Устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.

[Ням. Zentrifuge ад лац. centrum — цэнтр і fuga — бег.]

цэнтрыфугава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цэнтрыфугаваць.