унія́т, ‑а, М ‑яце, м.
Паслядоўнік уніі (у 2 знач.); той, хто прытрымліваецца грэка-каталіцкага веравызнання.
унія́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да уніят.
унія́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да уніі (у 2 знач.), уніята. Уніяцкае веравызнанне. Уніяцкая царква. Уніяцкі прыход.
унія́цтва, ‑а, н.
Веравызнанне і веравучэнне уніятаў.
уно́сіцца, уношуся, уносішся, уносіцца; незак.
1. Разм. Уносіць што‑н. куды‑н. (рэчы, прадметы і пад.). Крыху пастаяўшы,.. [бацька] дадаў: — Пойдзем уносіцца ў хату. Дасць бог дзень, дасць і сонца... Хведаровіч.
2. Зал. да уносіць.
уно́сіць, уношу, уносіш, уносіць.
Незак. да унесці.
уно́чы, прысл.
У начны час, ноччу. Нас паліла сонца ўдзень, Халадзіў уночы цень. Бядуля. Вітанне таму, хто ў суровыя годы Не ведаў спакою ні ўдзень, ані ўночы. Броўка.
унты́, ‑о́ў; адз. унт, ‑а́, м. і у́нты, унт; адз. у́нта, ‑ы, ж.
Абутак з футра на мяккай падэшве ў народаў Поўначы і Сібіры. Ганна паказвала старому новыя унты, прыгатаваныя ў падарунак сыну. Лукша.
у́нтэр, ‑а, м.
Разм. Тое, што і унтэрафіцэр.
у́нтэрскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да унтэра, належыць яму. Унтэрскае званне.