дзесць, ‑і, ж.
Адзінка ліку пісчай паперы. Руская дзесць — 24 лісты. Метрычная дзесць — 50 лістоў.
дзесь, прысл.
Разм. Тое, што і дзесьці.
дзе́сьці, прысл.
У нейкім, дакладна не вядомым месцы. Рысы твару скрыпача нагадвалі Лабановічу нешта знаёмае. Дзесьці ён бачыў такі твар, але дзе? Колас.
дзеся́так, ‑тка, м.
1. Адзінка падліку, роўная дзесяці (пра аднолькавыя прадметы). Дзесятак яец. □ Пад Рагачовам у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў. Мележ. // Дзесяць год узросту. Яму пайшоў шосты дзесятак.
2. толькі мн. (дзеся́ткі, ‑аў). Назва другой ад канца лічбы мнагазначнага ліку. Клас адзінак, дзесяткаў, соцень.
3. толькі мн. (дзеся́ткі, ‑аў). Пра вялікую колькасць чаго‑н. Таццяна заўважыла, што з кожнага двара праз шчыліны за .. [Лясніцкім] сочаць дзесяткі пар вачэй. Шамякін. — Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей. Колас.
•••
Не з баязлівага (пужлівага) дзесятка — пра смелага чалавека.
дзеся́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Лічба 10. // Разм. Назва розных прадметаў (цэнтра мішэні, аўтобуса, тралейбуса маршруту № 10 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 10. Пацэліць у дзесятку. Прыехаць дзесяткай.
2. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі. Храстовая дзесятка.
3. Разм. Тое, што і дзесяцірублёўка. — Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку? Гартны.
дзесятко́вы, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на лічэнні дзесяткамі. Дзесятковая сістэма мер і вагі. Дзесятковыя дзяленні метра.
•••
Бесканечны дзесятковы дроб гл. дроб.
Дзесятковая сістэма класіфікацыі гл. сістэма.
Дзесятковы дроб гл. дроб.
дзеся́тнік, ‑а, м.
Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых (на будаўніцтве, лясным промысле і інш.). На будоўлю часцей і часцей прыязджалі кваліфікаваныя муляры і тынкоўшчыкі, дзесятнікі і прарабы. Грахоўскі.
дзеся́ты, ‑ая, ‑ае.
Ліч. парадк. да дзесяць. Дзесяты нумар. Дзесяты кіламетр. Дзесятага лютага.
•••
Да дзесятага поту гл. пот.
Дзесятая вада на кісялі гл. вада.
(І) дзесятаму заказаць гл. заказаць.
На дзевятым небе гл. неба.
Праз дзесятыя рукі гл. рука.
Пятае цераз дзесятае; з пятага на дзесятае гл. пяты.
дзеся́цера, дзесяцярых, ліч. зб.
Дзесяць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Дзесяцера дзяцей. Дзесяцера сутак.
дзесяці...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: а) які мае дзесяць адзіная таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: дзесяцівугольны, дзесяціствольны, дзесяцікратны; б) які складаецца з дзесяці адзінак або мерай у дзесяць якіх‑н. адзінак, напрыклад: дзесяцітонны, дзесяцігадовы, дзесяціграмовы.