паўтарато́нны, ‑ая, ‑ае.
Грузападымальнасцю ў паўтары тоны. Паўтаратонны самазвал. // Вагой у паўтары тоны. Паўтаратонная глыба.
паўтара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паўтарыцца (у 1 і 2 знач.).
2. Паўтараць тое, што было сказана, зроблена раней. Мне цяпер не хацелася паўтарацца, складаць.. паслужны спіс. Брыль. Іліко не паўтараўся. Ён падбег да хлапца і з разгону ўдарыў яго кулакамі ў бок. Самуйлёнак.
3. Зал. да паўтараць.
паўтара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паўтарыць.
паўтара́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм.
1. Дошка паўтарачнага намеру.
2. Аб некаторых прадметах паўтарачнага памеру. // Паўтарапакаёвая кватэра.
паўтара́чны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Памерам у паўтары адзінкі якой‑н. меры. Паўтарачны ложак. Паўтарачная коўдра.
паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.
1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў. Колас. Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым. Лынькоў. Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся. Арабей.
2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад. Пысін.
3. Зак. да паўтарацца (у 2 знач.).
паўтары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.
1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз тое ж самае. Паўтарыць просьбу. Паўтарыць загад. Паўтарыць паездку. □ — Цётка, чаго вы? — Старая прыціхла.. — Цётка, што з вамі? — паўтарыў .. [начлежнік] пытанне. Брыль. // Перадаць якія‑н. гукі (пра рэха, водгук і пад.). І толькі паўтарылі лозы Перадвясельнай песні гук, Як дзесь аклікнуўся з пагрозай Чырванабровы цецярук. Танк. // Аднавіць яшчэ раз у памяці раней завучанае. Заўтра экзамены, але ўсё, што трэба, Лёдзя і Кіра паўтарылі. Карпаў.
2. Поўнасцю ўзнавіць што‑н. Кожны крок наш легенда паўторыць. Танк.
паўтарэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паўтараць — паўтарыць і паўтарацца — паўтарыцца.
2. Словы, сказы, музычныя фразы і пад., якія паўтараюцца (у мове, у літаратурным, музычным творы і пад.). У рамане сустракаюцца паўтарэнні.
паўтлу́сты, ‑ая, ‑ае.
Спец. Сярэдняй таўшчыні паміж тлустым і светлым (пра шрыфт).
паўто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Утаіць усё, многае або ўсіх, многіх. [Тодар:] — Старшыня сельсавета гаварыў, што шмат зямлі ды жывёлы ад падатку паўтойвалі. Крапіва.