Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ачэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ачапіць.

ачэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ачапіць.

ачэ́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ачарніць.

ачэ́саны,

гл. ачасаны.

ачэ́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачэсваць — ачасаць.

ачэ́свацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ачасацца.

2. Зал. да ачэсваць.

ачэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ачасаць.

ашаламані́цца, ‑маню́ся, ‑мо́нішся, ‑мо́ніцца; зак.

Абл. Тое, што і ашаламіцца. Адам Бародзіч як бы крыху ашаламаніўся ад гэтай Галенінай гаворкі. Чорны. Прахапіліся [хлопцы] і ашаламаніліся: давай ісці назад у Нясвіж! Лужанін.

ашаламані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак., каго.

Абл. Тое, што і ашаламіць. Трапятун са скуры лузаецца, каб ашаламаніць вас патокам слоў і ў той жа час не выказаць ніводнай свае думкі. Вітка.

ашаламі́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.

Разгубіцца, здзівіцца. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Колас. — Не пазнаеш? — перачытаў Рыгора Артур. — Ах, даруй, я зусім ашаламіўся... Гартны.