цэме́нтнік, ‑а, м.
Работнік цэментнай прамысловасці.
цэме́нтны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вытворчасцю, вырабам цэменту. Цэментны завод. // Які зроблены, складаецца з цэменту. Цэментная сумесь. Цэментная пляцоўка. □ [Канвеер] аўтаматычна .. падае на рабочае месца каменшчыка цэментны раствор і цэглу. «Беларусь». Вуліцы і дарожкі заасфальтаваны або ўкладзены цэментнымі плітамі. Хадкевіч.
цэменто́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і цэментавы (у 2 знач.). Багуцкаму хацелася ўзяць гэтага чалавечка за горла ці за плечы ды .. пляснуць яго аб цэментовую падлогу. Лынькоў.
цэменты́т, ‑у, М ‑тыце, м.
Спец. Хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам. Цэментыт першасны. Цэментыт другасны.
цэ́насны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з абазначэннем кошту ў якіх‑н. цэнах. Цэнаснае выражэнне. Цэнасныя суадносіны. Цэнасны ў лік.
цэнаўтварэ́нне, ‑я, н.
Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул. Законы цэнаўтварэння.
цэнз, ‑у, м.
1. У старажытным Рыме — перыядычная ацэнка маёмасці грамадзян для адпаведнага падзелу іх на падатковыя разрады.
2. Умовы, якія дазваляюць асобе карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі. Узроставы цэнз. Маёмасны цэнз. Адукацыйны цэнз. Выбарчы цэнз. □ Галаву я маю: Быў бы дэпутат — Цэнзу ты не маеш, «Асадзі назад!» Колас.
3. У эканоміцы — статыстычны перапіс.
4. Спец. Умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў поўны спіс, рэестр.
[Лац. census.]
цэ́нзавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзу, адпавядае патрабаванням цэнзу (у 2, 4 знач.). Цэнзавая сістэма. Цэнзавыя выбары. Цэнзавая прамысловасць.
цэ́нзар, ‑а, м.
1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ведала цэнзам (у 1 знач.), сачыла за паступленнем падаткаў, ажыццяўляла нагляд за норавамі і пад.
2. Службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру (у 2 знач.). — Калі праз дзве гадзіны цэнзар не прыйдзе канфіскоўваць кнігу, значыць яе можна пускаць у людзі. С. Александровіч. Рэвалюцыйная дзейнасць Міцкевіча ў 1848–1849 гадах абвастрыла пільнасць царскіх цэнзараў. Лойка. // Уст. У бурсе — вучань, абавязаны сачыць за паводзінамі класа.
[Ад лац. censor.]
цэ́нзарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзара. Нарэшце, Вісарыён убачыў нумар сваёй партыйнай газеты без аніякага знаку цэнзарскага алоўка. Самуйлёнак. На цэнзарскім агні згарэў увесь тыраж перакладу «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, які зрабіў В. Дунін-Марцінкевіч у 1859 годзе. Семашкевіч.