паўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паўкалоніі. Паўкаланіяльная залежнасць. // Які па свайму становішчу набліжаецца да калоніі, залежыць у эканамічных і палітычных адносінах ад імперыялістычных краін. Паўкаланіяльныя краіны. Паўкаланіяльная дзяржава.
паўкало́нія, ‑і, ж.
Краіна, якая захоўвае фармальную самастойнасць, але знаходзіцца ў эканамічнай і палітычнай залежнасці ад якой‑н. імперыялістычнай дзяржавы.
паўкальцо́, ‑а; мн. паўкольцы, ‑аў; н.
Тое, што мае форму паўзамкнутай крывой лініі, размешчана на такой лініі; палова кальца. У цэнтры .. [праспект] стварае паўкальцо, пераходзячы ў вялікую плошчу. Грахоўскі.
паўкапы́ 1, ж.
Палавіна капы 1. У застаронках заставалася адна пацяруха ды з паўкапы старой леташняй саломы. Якімовіч.
паўкапы́ 2, ж.
Уст. Палавіна капы 2, трыццаць штук. Паўкапы гуркоў. □ Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаў-артыкульчыкаў напісалі з паўкапы. Дубоўка.
паўкачавы́, ‑ая, ‑ое.
Напалавіну качавы, пераходны ад качавога да аселага. Паўкачавое жыццё. Паўкачавы народ.
паўкачэ́ўнік, ‑а, м.
Той, хто вядзе паўкачавы спосаб жыцця.
паўква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Разм. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная палавіне кварты (прыблізна 0,35 літра).
паўква́рты, ж.
Палавіна кварты (у 1 знач.). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду. С. Александровіч. [Лабановіч:] — Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварты. Колас.
паўкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Звязаў .. [мужык] Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок. Якімовіч. Мужчыны паўкідалі ў кузаў рыдлёўкі, кіркі, памаглі сесці жанчынам. Новікаў.
паўкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і паўкідаць.