павыду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Выдушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдушваць шыбы. □ [Шульга:] — Ты давай, вунь, давай, круці абаранак, ды лепш глядзі, куды едзеш. А то ўжо ўсіх курэй у Азёрах павыдушваў... Краўчанка.
павыдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. іран. Выдыгаць некаторы час.
павыдыха́ць, ‑ае; зак.
Разм. Выдахнуць, здохнуць — пра ўсіх, многіх. Свінні павыдыхалі. □ — Ды ў вас тут, мабыць, рыба павыдыхала! — смеючыся, кідаю вуды на зямлю. Ваданосаў.
павыжыва́ць 1, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Выжыць — пра ўсіх, многіх. Раненыя павыжывалі.
павыжыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Выжыць, выгнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павыжываць усіх з хаты.
павыжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зжынаючы, выжаць усё або частку чаго‑н. Павыжынаць асот з пшаніцы. Павыжынаць праходы для жняяркі.
павызваля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
1. Вызваліцца — пра ўсіх, многіх. Павызваляцца ад сацыяльнага ўціску. Павызваляцца з палону.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць незанятым, пустым. Кватэры павызваляліся.
павызваля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Вызваліць усіх, многіх або ўсё, многае. Павызваляць вязняў. Павызваляць гарады.
павызнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Вызначыць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Павызначаць абавязкі. Павызначаць цэны. Павызначаць маршруты. Павызначаць дзяжурных. Павызначаць межы слупамі.
павызу́блівацца, ‑аецца; зак.
Вызубіцца — аб усім, многім. Нажы павызубліваліся.
павызу́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вызубіць усё, многае. Павызубліваць сякеры.