павыдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., каго-што.
Выдаць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдаваць атэстаты. Павыдаваць кнігі з бібліятэкі. Павыдаваць дачок замуж. Павыдаваць саўдзельнікаў.
павыдатко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выдаткаваць усё, многае.
павыдзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выдзеўбці ўсё, многае. Павыдзёўбваць дзіркі. Павыдзёўбваць вочы.
павыдзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выдзьмуць з чаго‑н. усё, многае. Патап моўчкі некалькі разоў перасыпаў у шурпатых далонях ячменныя зярняткі, павыдзімаў з іх усе асцюкі і неяк шчасліва-пераможна ўзняў вочы. Ракітны.
павыдзіра́цца, ‑аецца; зак.
Выдрацца — пра ўсё, многае. Павыдзіраліся лісты з кнігі.
павыдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выдраць, вырваць усё, многае. Павыдзіраць цвікі са сцен. □ [Рабінка:] — Я .. кожную скібу рукамі перабяру, увесь пырнік пальцамі з зямлі павыдзіраю. Паслядовіч. І рукамі і нагамі пачала адбівацца [жанчына], чалавеку ледзь вачэй не павыдзірала. Лобан.
павыдзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выдзьмухаць усё, многае. Павыдзьмухваць пацяруху з фасолі.
павыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Вынайсці, прыдумаць вялікую колькасць чаго‑н.
2. і без дап. Напрыдумваць, нахлусіць многа чаго‑н.
павыду́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і павыдумваць.
павыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Тое, што і павыдумваць.