Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпікурэ́йства, ‑а, н.

Тое, што і эпікурэізм (у 2, 3 знач.).

эпіле́псія, ‑і, ж.

Хранічная нервовая хвароба, якая характарызуецца сутаргавымі прыступамі і стратай прытомнасці; падучая хвароба. [Блізнюк:] — Я ведаю чалавека, які лечыць эпілепсію, падучую хваробу. Дамашэвіч.

[Грэч. epilēpsía.]

эпіле́птык, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які хварэе на эпілепсію.

эпілепты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да эпілептык.

эпілепты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпілепсіі, эпілептыка; выкліканы эпілепсіяй. Эпілептычны прыпадак.

эпіло́г, ‑а, м.

Заключная частка літаратурнага твора, якая змяшчае кароткія звесткі пра далейшы лёс яго герояў. Надумана выглядаў эпілог рамана — сустрэча Тацяны з бацькам Віці Барысам Каганскім пасля вайны. Дзюбайла. // Заключная сцэна ў оперы. Урачысты эпілог оперы «Іван Сусанін». // перан. Канец, развязка чаго‑н. Эпілог паўстання. □ Іх [воінаў] нездарма хавалі ля дарог: Вандроўнікі тут слухаць будуць вечна Кароткага жыцця бясконцы эпілог. Жычка.

[Грэч. epílogos — пасляслоўе.]

эпіля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Штучнае выдаленне валасоў з лячэбнай мэтай шляхам выскубвання або рэнтгенаўскім апраменьваннем пэўнага ўчастка валасянога покрыва.

[Фр. ēpilation ад épiler — выдаляць валасы.]

эпіско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для атрымання на экране відарысаў непразрыстых аб’ектаў (карцін, малюнкаў, чарцяжоў і пад.).

[Ад грэч. épi — на, над, пры і skopeō — гляджу.]

эпі́стала, ‑ы, ж.

1. Літаратурны жанр 18 — пачатку 19 стст. — пасланне ў форме пісьма.

2. Уст., цяпер жарт. Пісьмо. У эпістале за 1913 год Максім Багдановіч .. прыгадваў пушкінскія брамы. Клышка.

[Ад грэч. epistole — пісьмо.]

эпісталя́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эпісталы (у 1 знач.). Эпісталярны стыль. // Напісаны ў форме пісем (пра літаратурны твор). Эпісталярныя раманы «Пісьмы з Францыі і Італіі» А. Герцэна, «Бедныя людзі» Ф. Дастаеўскага.

2. Які з’яўляецца сукупнасцю чыіх‑н. пісем. Эпісталярная спадчына Я. Купалы.