эзо́паўскі, ‑ая, ‑ае.
Багаты алегорыямі, намёкамі з мэтай скрыць прамы сэнс выказвання.
[Ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа.]
эзо́паўскі, ‑ая, ‑ае.
Багаты алегорыямі, намёкамі з мэтай скрыць прамы сэнс выказвання.
[Ад імя старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа.]
эйдэты́зм, ‑у,
Разнавіднасць вобразнай памяці, якой уласціва захоўваць яркія вобразы прадметаў пасля спынення іх уздзеяння па органы пачуццяў.
[Ад грэч. éidos — вобраз.]
эйнштэ́йній, ‑ю,
[Лац. Einsteinium.]
эйфары́я, ‑і,
Стан прыўзнятага настрою, бестурботнасці, здаволення, якое не адпавядае аб’ектыўным умовам.
[Грэч. euphoria.]
эйш,
1. Ужываецца, каб звярнуць увагу, указаць на што‑н.: вось, глядзі і пад.
2. Ужываецца для выражэння здзіўлення, незадавальнення, злосці
экагене́з, ‑у,
Гістарычны працэс змянення экалагічных уласцівасцей арганізма.
[Грэч. óikos — жыллё і genesis — паходжанне, узнікненне.]
экалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экалогіі.
•••
экало́гія, ‑і,
Раздзел біялогіі, які вывучае ўзаемадзеянне жывёльных і раслінных арганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем.
[Ад грэч. óikos — дом, радзіма і logos — вучэнне.]
эканама́йзер, ‑а,
1. Прыстасаванне для награвання вады ці паветра цеплынёй дымавых газаў ці адпрацаванай парай.
2. Прыстасаванне ў карбюратары рухавіка ўнутранага згарання, якое служыць для абагачэння гаручай сумесі пры максімальнай пагрузцы.
[Англ. economizer.]
эканама́йзерны, ‑ая, ‑ае.