Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мышы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара. // Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі. Бядуля.

2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала. Лупсякоў.

мыш’я́к, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цвёрдае ядавітае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў.

2. Прэпарат з такога рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы.

мыш’яко́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім саставе мыш’як.

мыш’яко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мыш’яку, у састаў якога ўваходзіць мыш’як.