па́стар, ‑а, м.
Пратэстанцкі свяшчэннік. Духоўны пастар.
[Ад ням. Pastor.]
пастара́ль, ‑і, ж.
Жанр у літаратуры і мастацтве, у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на лоне прыроды; твор гэтага жанру.
[Фр. pastorle.]
пастара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастаралі, з рысамі пастаралі.
пастарані́цца, ‑ранюся, ‑ронішся, ‑роніцца; зак.
Даць дарогу, саступіўшы ўбок. Мы .. пастараніліся, прапускаючы чорную, з нікелем «Волгу», якая порстка прашмыгнула міма. Быкаў. Бежанцам прыйшлося пастараецца і ісці па тратуарах. Гурскі.
пастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Праявіць стараннасцю рупнасць у якой‑н. справе, рабоце. — Калі добра сягоння пастараемся, можа, як-небудзь заўтра да вечара ўправімся [дажаць], — думала Алена. Мележ. — А мы сёння пастараліся ўранку і вунь які клін на расцяробах дабілі: ведаеш, там, дзе летась Аўдзея секанула маланка. М. Стральцоў.
2. з інф. Зрабіць спробу дасягнуць, дабіцца чаго‑н.; прыкласці намаганні да чаго‑н. [Русаковіч:] Ён пастараецца даказаць, што я не праў. Крапіва. Сабіна разумела: гэтыя хлопцы — частка Вацлава. Вацлаў — частка Алеся. І таму яна пастаралася пасябраваць з імі і дабіцца іхняй прыхільнасці. Караткевіч. [Кастусь:] — Калі толькі Язэп не расказаў каму пра нас, мы пастараемся яго вярнуць. Якімовіч.
3. Дастаць, набыць з цяжкасцю, раздабыць; расстарацца. [Паўлік:] — Я, кажа ён [Нахлябіч], мог бы пастарацца твайму бацьку дрэва на гумно і на ўсе будынкі. Чорны.
пастарна́к, ‑у, м.
Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прыемным пахам (ужываецца як прыправа да ежы).
[Ням. Pasternak ад лац. pastinaca.]
пастаро́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца па старонках, на кожнай старонцы. Пастаронкавая зверка.
па́старскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастара, належыць пастару.
пастару́нак, ‑нка, м.
Мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 г. Па вёсках спешна будаваліся паліцэйскія ўчасткі — пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы. Паслядовіч.
[Польск. posterunek.]
пастаршы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.
Выканаць абавязкі старшыні, пабыць старшынёю. [Бялькевіч:] А пакуль што, пакуль таго кіраўніка не знойдуць, мне давядзецца пастаршынстваваць. Савіцкі.