Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аскары́ды, ‑аў; адз. аскарыда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Доўгі круглы чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку млекакормячых і чалавека.

[Ад грэч. askaris, askaridos — гліст.]

аске́пак, ‑пка, м.

Адколаты ад чаго‑н. кавалак; аскалёпак. Аскепкі шкла. Аскепак люстэрка. // Тонкая пласцінка дрэва, якая адколата ўсцяж слаёў. Смалістыя аскепкі. / у перан. ужыв. Аскепкі старога свету.

аске́т, ‑а, М ‑кеце, м.

1. У старажытнасці — хрысціянскі падзвіжнік, які знясільваў сябе постам і доўгай малітвай.

2. Вельмі ўстрыманы чалавек, які вядзе суровы спосаб жыцця.

[Ад грэч. asketes — падзвіжнік.]

аскеты́зм, ‑у, м.

1. Рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчанне плоці» для дасягнення маральнай дасканаласці. Сярэдневяковы аскетызм.

2. Крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.

аскеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аскетызму, аскета. Аскетычнае жыццё.

аскірза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да аскірзнуцца.

аскірзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і агрызнуцца (у 2 знач.).

аскле́лы, ‑ая, ‑ае.

Халодны, застылы, скарчанелы. З дрэў капала халодная раса, і стаялі яны панурыя і асклелыя, маўклівыя і непрывабныя. Чарнышэвіч.

аскле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Прамерзнуць ад сцюжы, марозу; застыць, скарчанець.

асклі́злы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Аслізлы. Пастаяў [Макоўчык] хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклівлы грунт. Мележ.