Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпапе́я, ‑і, ж.

1. Адзін з жанраў эпасу — вялікая паэма, у якой апісваюцца буйныя гістарычныя падзеі. Эпапеі Гамера. // Вялікі празаічны літаратурны твор, серыя твораў, у якіх адлюстроўваюцца значныя гістарычныя падзеі або падзеі, што прадаўжаюцца значны час. Раман «Сокі цаліны» [Ц. Гартнага] быў задуманы як эпапея жыцця і рэвалюцыйнай барацьбы працоўных мае царскай Расіі. Пшыркоў. Паказу суровай і цяжкай бітвы народаў за сцвярджэнне міру і паўнацэннага чалавечага шчасця на зямлі Ілья Эрэнбург прысвяціў свой новы раман «Дзевяты вал», які з’яўляецца працягам «Буры» і складае другую частку эпапеі аб Айчыннай вайне і лёсе чалавецтва ў пасляваенны час. «Полымя». // Разм. Вуснае апавяданне пра што‑н., звычайна доўгае, насычанае падрабязнасцямі, падзеямі. Пра паншчыну стары пастух апавядаў мне цэлыя эпапеі. Бядуля. І пойдуць цэлыя эпапеі пра гэтага каня, толькі слухай, не перабівае. Кулакоўскі.

2. перан. Шэраг буйных, значных падзей, якія ўтвараюць адзінае цэлае. Эпапея грамадзянскай вайны. Эпапея абароны Севастопаля. □ Саляная эпапея працягвалася ледзь не тры месяцы. Навуменка.

[Грэч. epopoiïa ад épos — слова, апавяданне і poieō — ствараю.]

э́пас, ‑у, м.

1. Апавядальны род мастацкай літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі). Разведваючы новае, лірыка тым самым пракладвае шлях для драмы і эпасу, якія закліканы стварыць шырокія карціны грамадскага жыцця. Ярош.

2. Сукупнасць народных песень, паданняў, паэм, аб’яднаных агульнай тэмай, агульнай нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад. Гераічны эпас. Былінны эпас.

[Ад грэч. épos — слова, апавяданне.]

эпата́ж, ‑у, м.

Кніжн. Скандальная выхадка, абураючыя паводзіны.

[Фр. épatage.]

эпаха́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эпахальнага. Эпахальнасць падзеі.

эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.

Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.

эпаці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. эпаціраваць.

эпаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Уразіць (уражваць), здзівіць (здзіўляць) незвычайнымі паводзінамі, скандальнымі ўчынкамі, парушэннем агульнапрынятых норм і правіл. Эпаціраваць гледачоў.

[Ад фр. épater — здзіўляць.]

эпі...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: а) размешчаны паверх чаго‑н., каля чаго‑н., пры чым‑н., напрыклад: эпідэрміс, эпітэлій, эпіцэнтр, эпіцыкл; б) які ідзе за чым‑н., напрыклад: эпікрыз; в) распаўсюджаны, напрыклад: эпідэмія.

[Ад грэч. épi — на, над, пры, пасля.]

эпіго́н, ‑а, м.

Творча неарыгінальны паслядоўнік якога‑н. напрамку (у палітыцы, навуцы, мастацтве і пад.). Беларуская літаратура амаль не ведала класіцызму, а вось прагрэсіўным рускім пісьменнікам і крытыкам давялося змагацца супроць эпігонаў гэтага аджылага, звыраднелага напрамку нават у трыццатых і саракавых гадах. Казека.

[Ад грэч. epígonos — нашчадак.]

эпіго́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпігона; уласцівы эпігону. Эпігонскае мастацтва. □ Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі з яго напышлівымі трагедыямі і одамі на польскай мове, з яго далёкімі, незразумелымі вазамі ў якасці літаратурных герояў успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.