асатане́лы, ‑ая, ‑ае.
Які дайшоў да крайняй лютасці, злосці. Яны [хлопцы], як асатанелыя, рэзалі .. невады, сцягвалі іх на бераг. Няхай. Вечарамі і ўначы дралі.. [лягушкі] горла, як асатанелыя, на ўсе лады. Мележ.
асатане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Дайсці да крайняй лютасці, злосці. [Бабка Марыя:] — Колькі жыву, такога не бачыла... І набылі яны тут яшчэ толькі-толькі.., а ўжо асатанелі. Няхай.
асацыі́равацца, ‑руецца; зак. і незак., з чым.
Кніжн. Уступіць (уступаць) у сувязь па асацыяцыі (у 3 знач.). У свядомасці чытача фальклорная сапраўднасць звычайна асацыіруецца з уяўленнем аб гераічнай сапраўднасці. У. Калеснік.
асацыі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 3 знач.).
асацыяты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць асацыятыўнага.
асацыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да асацыяцыі (у 3 знач.). Асацыятыўны працэс. Асацыятыўная сувязь.
асацыя́цыя, ‑і, ж.
1. Аб’яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя.
2. Група, спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Асацыяцыя малекул. Зорная асацыяцыя. Асацыяцыя раслін.
3. Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве.
[Лац. associatio — злучэнне.]
асачы́ць, асачу, асочыш, асочыць; зак., каго-што.
Разм. Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка. □ Хапіліся тут леснікі І пану данеслі, што ноччу Каліну яны асачылі. Танк. [Трахім:] — Выйшаў я паціхеньку на дрывотню, асачыў, дзе воўк сядзіць, і застрэліў праз шчыліну. Пальчэўскі.
асва́, ‑ы, ж.
Абл. Аса. Янук толькі гудзеў сабе пад нос, не сціхаючы, як асва ў акне, заляцеўшы ў хату. Пташнікаў.
асвае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвоіць.