асабо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўласцівы пэўнай асобе; які мае дачыненне да пэўнай асобы.
2. Які выражае граматычную катэгорыю асобы. Асабовыя канчаткі дзеяслова. Асабовыя займеннікі.
•••
Асабовая справа гл. справа.
Асабовы рахунак гл. рахунак.
Асабовы склад гл. склад 2.
асаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і асалавелы.
асаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і асалавець.
асаві́к, ‑а, м.
Абл. Ядомы грыб з чырвонай шапкай; падасінавік. Паміж леташніх лістоў Чырванее асавік, А за ім — кароль грыбоў, Сам магутны баравік. Глебка. Лепей, вядома, было прайсці ў лажок і там карчаваць чырвонагаловыя асавікі. Васілевіч.
аса́да 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Тое, што і аблога (у 2 знач.). Асада крэпасці. Асада горада. Зняць асаду.
2. Гіст. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Альшэўскага — лекар і вядомы забойца — выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі. Бажко.
аса́да 2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Стан паводле дзеясл. асаджваць 1 — асадзіць 1. Яшчэ больш важная навука — Умець дагнаць касу да ладу І даць ёй выклепку, асаду. Колас.
2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструменце (малатку, долаце, гэблі і пад.). Асада нажа.
3. Рамка. Партрэт у прыгожай асадзе.
4. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).
аса́дак, ‑дку, м.
1. Драбнюткія частачкі якога‑н. рэчыва, якія выдзеліліся з раствору, вадкасці і аселі на дно. І вось чалавек ля горна зняў з сагана зусім круглую бутэльку з вузкім рыльцам, ускалаціў нейкі асадак і паказаў чалавеку з паласой. Караткевіч.
2. перан. Цяжкае, непрыемнае пачуццё, якое застаецца пасля якой‑н. непрыемнай размовы, падзеі і пад. Словы маці неяк ураз змылі ўвесь той непрыемны асадак на душы. Шамякін. На сэрцы.. [Віталя] застаўся нейкі, трывожны асадак. Васілёнак. [Сцепуржынскі].. пасмялеў. Аднак жа брыдкі асадак страху і прыкрасці ў яго астаўся. Чорны.
3. звычайна мн. (аса́дкі, ‑аў). Спец. Горныя пароды, якія ўтварыліся некалі на дне былых вадаёмаў шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў; асадкавыя горныя пароды.
аса́джаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць 1.
аса́джаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць 2.
аса́джаны 3, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць 3.
аса́джаны 4, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асадзіць 4.
аса́джванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асаджваць 1 — асадзіць 1.
аса́джванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. асаджваць 2 — асадзіць 2 (у 1 знач.).
аса́джвацца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да асадзіцца.
2. Зал. да асаджваць 1.
аса́джвацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да асаджваць 2.
аса́джвацца 3, ‑аецца; незак.
Зал. да асаджваць 3.
аса́джвацца 4, ‑аецца; незак.
Зал. да асаджваць 4.
аса́джваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асадзіць 1.
аса́джваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асадзіць 2.
аса́джваць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асадзіць 3.
аса́джваць 4, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асадзіць 4.