Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Просты колавы экіпаж без рысораў. Уся дарога была забіта аўтамашынамі, павозкамі, салдатамі. Мележ. Па мёрзлай дарозе тарахцелі тры павозкі. Федасеенка.

паво́й, ‑ю, м.

Травяністае павойнае пустазелле сямейства бярозкавых. Рос, віўся, як хмель, .. бела-ружовы прагны павой. Караткевіч.

паво́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Войкаць некаторы час. Павойкала трохі старая маці, але хутка супакоілася — хата ж новая, дрэва як звон. Кухараў.

паво́йнік 1, ‑у, м.

Травяністая або кустовая расліна сямейства казяльцовых.

паво́йнік 2, ‑а, м.

Спец. Жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім змацоўваюць бярвёны плыта. Вада шумна клекатала ў тоўстых павойніках. Савіцкі.

паво́йнік 3, ‑а, м.

Даўні жаночы галаўны ўбор; намітка.

паво́йны, ‑ая, ‑ае.

Які пры росце чапляецца за што‑н., абвіваецца вакол чаго‑н. Павойныя расліны.

паво́лі, прысл.

1. Няспешна; марудна. Ісці паволі. Рабіць паволі. □ Паволі цячэ палеская рэчка. Чорны. Мікола гаварыў паволі, узважваючы кожнае слова. Новікаў.

2. Асцярожна, з перасцярогай. Некалькі мужчын паволі апускалі ў студню прынесеныя драбіны. Колас.

3. Паступова, не адразу. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Чорны. Гул паволі сціхаў. Пальчэўскі.

паво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць павольнага. [Гвардыян] зноў завінуўся каля сваіх скуратоў, але ў руках яго не было ўжо ранейшай павольнасці. Зарэцкі.

паво́льны, ‑ая, ‑ае.

Няспешны; марудны. Павольныя рухі. Павольная хада. □ Людзі стаялі цесна; усе сталыя, спрацаваныя твары; павольныя словы, цвёрдыя позіркі. Чорны. Была.. [Маша] невысокая, павольная і, відаць, дужая. Мележ. // Спакойны; размераны. Марыля глядзіць на павольныя марскія хвалі. Кулакоўскі.

паво́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паараць.

паво́страны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад павастрыць.