Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парусі́навы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, пашыты з парусіны. Бацька вылез з брычкі, прывязаў каня за прасла, зняў свой белы парусінавы картуз і паздароўкаўся з усімі за руку. Хомчанка.

па́руснасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Сукупнасць усіх парусоў судна. Сістэма паруснасці.

2. Велічыня паверхні, на якую дзейнічае вецер.

па́руснік, ‑а, м.

1. Паруснае судна. Па Дзвіне шнуравала некалькі катэраў з людзьмі і з дзесятак паруснікаў. Гартны.

2. Уст. Той, хто шые парусы.

3. Той, хто займаецца парусным спортам.

па́русны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паруса. // Прызначаны для шыцця парусоў. Парусныя іголкі.

2. Які мае парус (парусы); які перамяшчаецца пры дапамозе парусоў. Паруснае судна. Парусная лодка.

3. Які мае адносіны да суднаў з парусамі. Парусны спорт. Парусныя гонкі.

парухаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рухавым, рухавейшым. Цяпер Саўка злез з печы, ажывіўся, парухавеў, — словам, другім стаў чалавекам. Колас.

пару́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Рухацца некаторы час.

пару́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Бухаць некаторы час.

паруча́йнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушкам.

2. ‑у. Род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка.

паруча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, з’яўляецца парукай у чым‑н.

паруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да паручыцца.