рэтраншэме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Уст. Умацаванне, размешчанае ззаду галоўнай пазіцыі таго, хто абараняецца.
[Фр. retranchement.]
рэтраспекты́ва, ‑ы, ж.
Кніжн. Тое, што змяшчае рэтраспектыўны агляд (рэтраспектыўная выстаўка, дэманстрацыя, апісанне і пад.). Рэтраспектыва дакументальных фільмаў. Рэтраспектыва савецкага балета.
рэтраспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Звернуты назад, да мінулага. Сучасная паэзія накіроўвала .. [Бярозкіна] рэтраспектыўны погляд не далей 30‑х, у крайнім выпадку не далей 20‑х гадоў. Каваленка.
[Ад лац. retro — назад і spectare — глядзець.]
рэтраспе́кцыя, ‑і, ж.
Рэтраспектыўны агляд, зварот да мінулага.
рэ́туш, ‑ы, ж.
Выпраўленне, падрысоўванне фотаздымка або негатыва і пад. — Я пайду ды аддам мастаку на рэтуш. Здымкаў дадзім як больш, яны паласу ўпрыгожаць, — заспяшаўся Шаевіч. Сабаленка.
[Фр. retouche.]
рэтушава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для рэтушавання. Рэтушавальныя прылады.
рэтушава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэтушаваць.
рэтушава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рэтушаваць.
рэтушава́цца, ‑шуецца; незак.
Зал. да рэтушаваць.
рэтушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак. і незак., што.
Падправіць (надпраўляць) рэтушшу. Рэтушаваць фотаздымак. Рэтушаваць партрэт.
[Фр. retoucher.]