Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэтушо́р, ‑а, м.

Спецыяліст па рэтушаванню. Або тыя бровы? Пэўна рэтушор Так падвёў алоўкам. Танк. У пакой зайшоў Рыгор Галавасцікаў — наш рэдакцыйны мастак-рэтушор. Сабаленка.

[Фр. retoucheur.]

рэтушо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэтушаваць.

рэтыкуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да крывятворных органаў. Рэтыкулярная тканка.

[Ад лац. reticulum — сетачка.]

рэтыра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Уст.

1. Адступленне войск.

2. Умацаванае месца (у крапасных збудаваннях і па палявых пазіцыях) для ўкрыцця і абароны ў выпадку адступлення.

[Фр. retirade.]

рэтыра́дны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да рэтырады. Рэтырадны сігнал. Рэтырадны манеўр.

рэў, рэву, м.

Тое, што і роў ​2. Цяпер усюды наўкол раўлі алені. Здавалася, лес стагнаў ад іх шматгалосага рэву. В. Вольскі. — Цішэй крыху ... — стукае .. [Волька] ў акенца шафёру, стараючыся перакрыць рэў машыны. Васілевіч.

рэўваенсаве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Гіст. Рэвалюцыйны ваенны савет, які існаваў з 1918 па 1934 г. і ўяўляў сабой калегію Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах СССР.

рэўко́м, ‑а, м.

Гіст. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, створаны для падрыхтоўкі і правядзення ўзброенага паўстання ў Расіі ў кастрычніку 1917 года. // Рэвалюцыйны камітэт у час грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі як мясцовы надзвычайны орган Савецкай улады. Рэўкомы Беларусі.

рэўко́мавец, ‑маўца, м.

Работнік рэўкома.

рэўко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэўкома, належыць яму. Ужо відзён сцяг на рэўкомаўскім доме. А ногі не ідуць, анямелі і ацяжэлі, сталі як чужыя. Хомчанка.