рэстаўра́цыя, ‑і,
1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры.
2. Аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.
[Лац. restauratio.]
рэстаўра́цыя, ‑і,
1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры.
2. Аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.
[Лац. restauratio.]
рэстаўры́раваны, ‑ая, ‑ае.
рэстаўры́равацца, ‑руецца;
рэстаўры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1. Зрабіць (рабіць) рэстаўрацыю (у 1 знач.), аднавіць (аднаўляць) што‑н. старое, папсаванае.
2. Аднавіць (аднаўляць) мінулае, тое, што было адменена, што аджыло.
рэстыту́цыя, ‑і,
1. У грамадзянскім праве — аднаўленне былых парушаных правоў з кампенсацыяй страт.
2. Здольнасць жывога арганізма аднаўляць страчаныя часткі.
[Лац. restitutio.]
рэсу́рсы, ‑аў;
Запасы, крыніцы чаго‑н.
рэтарда́цыя, ‑і,
Кампазіцыйны прыём у літаратурна-мастацкім творы, які заключаецца ў запавольванні развіцця сюжэта ўвядзеннем лірычных адступленняў, апісанняў і пад.
[Ад лац. retardatio — запавольванне, затрымка.]
рэто́рсія, ‑і,
Абмежавальныя меры (павышэнне таможных пошлін, адмаўленне ў допуску на сваю тэрыторыю чужаземцаў і пад.) адной дзяржавы ў адказ на аналагічныя дзеянні другой дзяржавы з мэтай прымусіць апошнюю адмовіцца ад іх.
[Лац. retorsio.]
рэто́рта, ‑ы,
Пасудзіна з доўгім адагнутым убок горлам для перагонкі вадкасцей.
[Ад лац. retorta — павернутая назад.]
рэто́ртны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэторты.