рэтрагра́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер. — У цікавы час мы жывём, — прамовіў Дым. Яму прыемна слухаць разважанні Астахава, што без чалавека авіяцыя не абыдзецца, але ж і рэтраградам нельга быць. Алешка.
[Ад лац. retrogradus — які ідзе назад.]
рэтрагра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Жан. да рэтраград.
рэтрагра́дны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да рэтраграда, уласцівы яму; рэакцыйны. Рэтраградныя думкі. // Які з’яўляецца рэтраградам.
рэтрагра́дскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэтраграда, уласцівы яму. Рэтраградскі доказ.
рэтранслі́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да рэтрансліраваць.
рэтранслі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Зрабіць (рабіць) рэтрансляцыю. Рэтрансліраваць тэлеперадачу.
рэтрансля́тар, ‑а, м.
Спец. Адна з прамежкавых радыё- ці тэлевізійных станцый у ланцугу перадавальных і прыемных станцый. Касмічны рэтранслятар тэлебачання.
рэтрансляцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да рэтрансляцыі, служыць для яе. Рэтрансляцыйная станцыя. Рэтрансляцыйная вежа.
рэтрансля́цыя, ‑і, ж.
Спец. Прыём і перадача сігналаў на прамежкавым пункце сувязі з мэтай павелічэння дальнасці іх дзеяння.
рэтранспланта́цыя, ‑і, ж.
Паўторная трансплантацыя.