рэ́йдавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйда 1.
рэ́йдавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйду 2, прызначаны для яго.
рэ́йдавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйда 1.
рэ́йдавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйду 2, прызначаны для яго.
рэ́йдэр, ‑а,
Ваенны карабель, які мае заданне самастойна весці баявыя аперацыі, галоўным чынам знішчаць варожыя судны.
рэ́йка, ‑і,
1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад.
2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок.
3. Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад.
рэ́йкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рэйкі (у 1 знач.).
2. Які мае адносіны да рэйкі (у 2 знач.), складаецца з рэек.
•••
рэйкапрака́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для вырабу рэек пры дапамозе пракаткі.
2.
рэйкапрака́тчык, ‑а,
Рабочы, які абслугоўвае рэйкапракатны стан; спецыяліст па пракатцы рэек.
рэйкаўкла́дчык, ‑а,
Пуцявая машына, прызначаная для ўкладкі або змены рэек і шпал чыгуначнага пуці.
рэйнве́йн, ‑у,
Гатунак вінаграднага віна.
[Ням. Rheinwein.]
рэ́йнскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Рэйна (назва ракі ў Германіі).
2.
рэйс, ‑а,
Паездка на якім‑н. транспарце па пэўным маршруце.
[Ад ням. Reise — паездка, падарожжа.]