рэзь, ‑і, ж.
Рэзкі, востры боль. Праўда, у апошні час дзядзька нібы паправіўся: не скардзіцца на рэзь у жываце, есць з апетытам. Жычка. Не хацелася і спаць, хоць у вачах адчувалася рэзь ад бессані, бы ў іх хто насыпаў дробненькага-дробненькага пяску. Сабаленка.
рэзьба... (а таксама разьба...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «разьба» (у 1, 3 знач.), напрыклад: рэзьбанакатны, рэзьбанаразны, рэзьбатакарны, рэзьбашліфоўшчык.
рэзюмава́цца, ‑муецца; незак.
Зал. да рэзюмаваць.
рэзюмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.
Зрабіць (рабіць) рэзюме чаго‑н. — Гм! так, так! Помню, — рэзюмаваў успаміны пра былое Цімох. Колас.
рэзюме́, нескл., н.
Кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы; кароткі вывад са сказанага. Рэзюме даклада. □ — Досыць, ясна, — вывеў сваё рэзюме прыстаў. Мурашка.
[Фр. résumé.]
рэінфе́кцыя, ‑і, ж.
Паўторнае заражэнне арганізма той самай хваробай.
рэй,
У выразе: весці рэй гл. весці.
рэйд 1, ‑а, М ‑дзе, м.
Месца стаянкі суднаў на якары каля берага. У порт Дзіксан мы не заходзілі, таму што наш карабель меў у запасе і ваду, і паліва, і прадукты. Мы сталі на рэйдзе. Бяганская. Не стаіць ён [карабель] на рэйдзе пры гавані, Хоць наперадзе шторм або шквал, А заўжды ў кругасветным ён плаванні Сярод рыфаў падводных і скал. Аўрамчык.
[Гал. rede.]
рэйд 2, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Пранікненне войск, звычайна конніцы або партызанскіх атрадаў, у глыб варожай тэрыторыі з якой‑н. баявой мэтай. Хутка танкі прарваліся ў варожы тыл. Гэта быў першы глыбокі рэйд у баявым жыцці Шутава. Мележ.
2. Нечаканая рэвізія, праверка, якая праводзіцца групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацыя. Асталося зусім мала часу да канца перапынку, а трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Якасць. Вось чаго будзе дамагацца камсамольская брыгада ад рудніка. Мікуліч.
[Англ. raid.]
рэйдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак.
Зрабіць (рабіць) рэйд 2 (у 1 знач.). Рэйдаваць з атрадам.
рэйдаві́к, ‑а, м.
Удзельнік рэйду 2. Дзяўчаты перакладваюць у прыполе клубкі і папраўляюць хусткі. Рэйдавікі прысядаюць да іх. Скрыган.