Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэйхска́нцлер, ‑а, м.

Гіст. Дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі да 1945 года.

[Ням. Reichskanzler.]

рэйхста́г, ‑а, м.

Гіст. Назва парламента ў Германіі да 1945 года, а таксама будынак, дзе засядаў гэты парламент.

[Ням. Reichstag.]

рэкаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ачысткі дна ракі. Рэкаачышчальная машына.

рэкагнасцы́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэкагнасцыраваць.

рэкагнасцы́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да рэкагнасцыраваць.

рэкагнасцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Зрабіць (рабіць) разведку перад пачаткам баявых дзеянняў. Рэкагнасцыраваць дарогу.

2. Абследаваць (мясцовасць) для правядзення геадэзічных работ.

[Ад лац. recognoscere — разглядаць, даведвацца.]

рэкагнасцыро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рэкагнасцыроўкі. Рэкагнасцыровачны паход. Рэкагнасцыровачныя работы.

2. Які робіцца для доследу, для вызначэння якасці. Рэкагнасцыровачны пасеў.

рэкагнасцыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкагнасцыраваць; разведка, агляд, абследаванне. Рэкагнасцыроўка мясцовасці.

рэкамендава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкамендаваць.

рэкамендава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэкамендаваць.