Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

партвучо́ба, ‑ы, ж.

Партыйная вучоба. Гадзіне а дзевятай Казімір варочаўся з партвучобы. Дарога ад гаркома да завода была даволі доўгая. Скрыган.

партгру́па, ‑ы, ж.

Партыйная група, якая ўваходзіць у склад пярвічнай партыйнай арганізацыі.

партдзяржкантро́ль, ‑ю, м.

Партыйна-дзяржаўны кантроль.

партдысцыплі́на, ‑ы, ж.

Партыйная дысцыпліна.

партз’е́зд, ‑а, М ‑дзе, м.

Партыйны з’езд.

парткабіне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Партыйны кабінет; у 1952 г. ператвораны ў партыйную бібліятэку; з 1956 г. — кабінет палітычнай асветы пры камітэтах КПСС.

парткале́гія, ‑і, ж.

Калегія пры Камітэце партыйнага кантролю КПСС, якая займаецца разглядам асабістых спраў камуністаў.

парткалекты́ў, ‑тыву, м.

Партыйны калектыў.

партканферэ́нцыя, ‑і, ж.

Партыйная канферэнцыя.

парткіраўні́цтва, ‑а, н.

Партыйнае кіраўніцтва.