Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цырка́ч, ‑а, м.

Разм. Артыст цырка.

цырка́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да цыркач.

цы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да цыркаць.

цырко́н, ‑у, м.

Мінерал жоўтага, чырвонага, аранжавага і бурага колеру з алмазным бляскам; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе і тэхніцы.

[Ням. Zircon, ад перс. zargūn — залацісты.]

цырко́ніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цырконію, які змяшчае цырконій. Цырконіевыя вогнетрывалыя матэрыялы.

цырко́ній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы, цвёрды, тугаплаўкі метал, які прымяняецца ў тэхніцы.

цы́ркуль, ‑я, м.

Інструмент, які складаецца з дзвюх рассоўных ножак і служыць для вычэрчвання акружнасцей і іх дуг, лінейных вымярэнняў і пераносу размераў. Разметачны цыркуль. □ На палічках ляжала шмат разнастайных інструментаў: малаткі рознай велічыні і формы, .. рашпілі, напільнікі, цыркулі, .. лінейкі, трыкутнікі. Бядуля.

[Ад лац. circulus — круг.]

цы́ркульны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цыркуля. Цыркульная ножка.

2. Які мае форму акружнасці, круга; які ўяўляе сабой частку круга. Цыркульная зала. Цыркульны франтон.

цыркулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Рабіць кругавы рух. кругаварот. Вада цыркулюе па трубках. Кроў цыркулюе па целе.

[Ад лац. circulus — круг.]

цыркуля́р, ‑а, м.

Дырэктыўнае распараджэнне, якое рассылаецца падведамным установам ці падначаленым службовым асобам. З такімі невясёлымі думкамі губернатар даставаў з асабістага сейфа строга сакрэтныя рапарты і цыркуляры і каторы ўжо раз імкнуўся адшукаць у іх адказы на балючыя пытанні. Якімовіч. Чарговы цыркуляр з глаўка выклікаў шмат турбот на «Лідсельмашы». «Звязда».

[Ад лац. circularis — кругавы.]