Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мнагасто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх вершаваных стоп.

мнагастру́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа струн. Мнагаструнны музычны інструмент.

мнагато́мны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх, з многіх тамоў. Мнагатомны збор твораў.

мнагато́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Вагон у некалькі тон; вельмі цяжкі. Мнагатонная глыба.

2. Умяшчальнасцю ў некалькі тон. Мнагатонная аўтамашына.

мнагаты́сячны, ‑ая, ‑ае.

Колькасцю, вартасцю ў многа тысяч.

мнагатэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае, уключае многа тэм. Мнагатэмны план.

мнагафа́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З некалькімі фазамі. Мнагафазны генератар.

мнагачле́н,

Алгебраічнае вырашэнне, складзенае з сумы або рознасці некалькіх адначленаў. Вышэйшы член мнагачлена.

мнагачле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з некалькіх або многіх членаў, частак, элементаў.

2. У матэматыцы — складзены з сумы або рознасці некалькіх адначленаў.

мнагашлю́бнасць, ‑і, ж.

Форма шлюбу, пры якой дазваляецца мець некалькі жонак або некалькі мужоў.