Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мне,

гл. я.

мнемані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мнемонікі.

мнематэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Тое, што і мнемоніка.

2. Эстрадна-цыркавы жанр — адгадванне назвы прадметаў пры дапамозе адпаведнага шыфра.

[Ад грэч. mnēmē — памяць і téchnē — майстэрства.]

мнематэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мнематэхнікі.

мнемо́метр, ‑а, м.

Спец. Апарат для эксперыментальна-псіхалагічнага даследавання працэсаў памяці.

[Грэч. mnēmē — памяць і metréō — вымяраю.]

мнемо́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне патрэбных звестак і фактаў.

[Ад грэч. mnēnomiká — майстэрства запамінання.]