Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аві́за 1, нескл., н.

Спец. Паведамленне пра змены ва ўзаемных разліках паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, аб пераводзе грошай і пад.

[Іт. avviso.]

аві́за 2, нескл. н.

Невялікі быстраходны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы.

[Іт. avviso.]

авітаміно́з, ‑у, м.

Хвароба, якая развіваецца пры адсутнасці або недахопе вітамінаў у ежы.

аві́цца, аўюся, аўешся, аўецца; аўяцеся; пр. авіўся, авілася, авілося; заг. авіся; зак.

Тое, што і абвіцца.

аві́ць, аўю, аўеш, аўе, аўём, аўяце; пр. авіў, авіла, авіло; зак.

Тое, што і абвіць.

авія...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае: 1) слову «авіяцыйны», напрыклад: авіябомба, авіязлучэнне, авіямеханік, авіяспецыяліст, авіяпрыборы, авіяпарк, авіяпрамысловасць; 2) слову «паветраны», напрыклад: авіядэсант, авіясувязь, авіятранспарт.

авіяапы́рскванне, ‑я, н.

Апырскванне палёў хімічнымі рэчывамі пры дапамозе авіяцыі.

авіяба́за, ‑ы, ж.

Аэрадром з рамонтнымі майстэрнямі, складамі і абслуговымі падраздзяленнямі для забеспячэння дзеянняў авіяцыі.

авіябо́мба, ‑ы, ж.

Снарад абцякальнай формы, напоўнены выбуховымі запальнымі або атрутнымі рэчывамі, які скідваецца з лятальнага апарата ў стан ворага або на важныя аб’екты ў яго тыле.

авіябудава́нне, ‑я, н.

Вытворчасць лятальных апаратаў, прыбораў і абсталявання для авіяцыі.

авіябудаўні́к, ‑а, м.

Работнік авіяцыйнай прамысловасці.