апліка́цыя, ‑і, ж.
1. Спосаб стварэння арнаменту, мастацкага ўзору або малюнка шляхам наклейвання (нашыўкі) на што‑н. кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і пад.
2. Арнамент, узор, малюнак, створаны такім чынам.
[Ад лац. applicatio — прыкладванне, наклейванне.]
аплі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Пяцелька для плацянога кручка (апліка).
апло́днены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апладніць.
апло́мб, ‑у, м.
Саманадзейнасць, самаўпэўненасць у гутарцы або ў паводзінах. Гаварыць з апломбам. З апломбам брацца за што-небудзь.
[Фр. aplomb.]
апло́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Надзейная абарона, цвярдыня, апора. Толькі самастойная рабочая партыя можа быць цвёрдым аплотам у барацьбе з самадзяржаўем, і толькі ў саюзе з такой партыяй, у падтрыманні яе могуць актыўна праявіць сябе ўсе астатнія барацьбіты за палітычную свабоду. Ленін.
аплы́ваты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які аплыў ад дзеяння вады, вільгаці. Аплыватыя стрэхі. // З чым‑н. аплыўшым. Аплыватыя хаты (хаты з аплыўшымі стрэхамі).
аплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аплыць.
аплы́віна, ‑ы, ж.
Частка грунту, якая аплыла ўніз. У рэльефе катлавіны можна бачыць прыбярэжныя апоўзні, аплывіны і берагавыя валы. Прырода Беларусі.
аплы́сці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.
1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.
2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.
4. Тое, што і абплысці.