Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Шчыльная плеценая рагожа з суканых мачал, саломы, трыснягу. На вокнах — чыстыя фіранкі з старой бялізны, на падлозе — саламяныя цыноўкі. Маўр. У пакой праз сітняговыя плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Караткевіч.

цыну́бель, ‑я, м.

Гэбель з зубчастым жалязкам, які ўжываецца для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.

[Ад ням. Zahnhobel — зубчасты струг.]

цы́пачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да цыпка.

цы́пачкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Тое, што і цыпкі ​2. Як вінаватыя, на цыпачках выходзяць санітары. Крапіва. — Палягчэла ёй? Спіць? — нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў.

цы́пель, ‑я, м.

1. Востры канец чаго‑н., выступ у чым‑н. Цыпель ключа.

2. Клін матэрыі.

[Польск. cypel з ням. Ziepfel.]

цы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Курыца.

цы́пкі 1, ‑пак; адз. няма.

Разм. Дробныя трэшчыны, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног (ад абветрывання і пад.). Шурпатая ў калгасніцы далонь. Смаліў яе мароз, Паліў яе агонь. На ёй, бы на анкеце, па парадку Чытай працоўнай біяграфіі пячаткі: ..Ад цаўя матыкі — мазалі, Ад ветру — цыпкі. Жычка.

цы́пкі 2, ‑пак; адз. няма.

Разм. У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (хадзіць, ступаць, стаяць і пад.). [Шашура] наводдалек абышоў яе [Аксінню] на цыпках, стараючыся зайсці ёй з-за спіны і з’явіцца знянацку. Мележ; на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.). [Алена] павярнулася тварам к усходу і нават узнялася на цыпкі, каб хоць трошкі быць вышэйшай за пшаніцу. Кулакоўскі.

цыр, ‑а, м.

Уст. Цэра.

цырава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для цыравання. Цыравальная іголка.

цырава́льшчык, ‑а, м.

Чалавек, які займаецца цыраваннем; майстар па цыраванню.