Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аплаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да аплаўляць.

аплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аплавіць.

аплаці́цца, аплаціцца; зак.

Стаць, зрабіцца аплачаным.

аплаці́ць, аплачу, аплаціш, аплаціць; зак., што.

Аддаць грошы за што‑н., у замен чаго‑н.; пакрыць якія‑н. выдаткі. Аплаціць працу. // Пагасіць што‑н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак. // Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу. «Звязда». // перан. Страціць што‑н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго‑н. [Зарэччы:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу! Бачыла.

апла́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аплаціць.

апла́чванне, ‑я, н.

Тое, што і аплата (у 1 знач.).

апла́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аплаціцца.

2. Зал. да аплачваць.

апла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аплаціць.

апле́сці, апляту, апляцеш, апляце; апляцём, аплецяце, аплятуць; пр. аплёў, апляла, апляло; заг. апляці; зак., што.

1. Абвіць чым‑н. гнуткім; пакрыць густым перапляценнем з чаго‑н. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прызнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч. // Абвіць, акружыць сабой, утвараючы шчыльнае спляценне. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.

2. перан. Разм. Аблытаць хітрыкамі, ашукаць. [Язэп:] — Апляла.. [Мальвіна] мяне, як павук муху. Чарнышэвіч.

апле́цены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аплесці.

2. у знач. прым. Які мае аплётку (з дубцоў, дроту і пад.). У кутку стаяла вялікая аплеценая бутля. Паслядовіч.