Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прэ́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэса, звязаны з работай прэса. Прэсавы цэх. Прэсавае абсталяванне.

прэсві́тэр, ‑а, м.

1. У праваслаўнай і каталіцкай царкве — свяшчэннік.

2. Выбарны кіраўнік пратэстанцкай рэлігійнай абшчыны ў Вялікабрытаніі і некаторых іншых краінах.

[Ад грэч. presbyteros — старэйшына.]

прэсвітэрыя́нін, ‑а; мн. ‑яне, ‑ян; м.

Той, хто вызнае прэсвітэрыянства.

прэсвітэрыя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да прэсвітэрыянін.

прэсвітэрыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэсвітэрыянства, прэсвітэрыян, належыць, уласцівы ім. Прэсвітэрыянскі свяшчэннік. Прэсвітэрыянская царква.

прэсвітэрыя́нства, ‑а, н.

Рэлігійнае пратэстанцкае веравучэнне ў Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах, якое не прызнавала ўлады епіскапа, а толькі свяшчэнніка (прэсвітэра).

прэ́сінг, ‑а, м.

Адна з найбольш актыўных форм абароны ў спартыўных гульнях.

[Англ. pressing з лац. pressus — ціск.]

прэснаво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. З прэснай вадой. Прэснаводнае возера. Прэснаводны басейн.

2. Які водзіцца, жыве ў прэснай вадзе. Прэснаводныя рыбы.

прэ́снасць, ‑і, ж.

Якасць прэснага. Прэснасць вады.

прэ́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае дастатковай колькасці солі або зусім пазбаўлены яе; не салёны. Прэсная вада. // Які змяшчае ў сабе такую ваду. Прэсныя азёры. □ Рачныя вугры большую частку жыцця праводзяць у прэсных вадаёмах і толькі для нерасту ідуць аж недзе ў акіян, пасля гэтага яны гінуць. Гурскі.

2. Прыгатаваны без дастатковай колькасці солі або цукру, кіслаты, прыпраў; які не мае пэўнага смаку. Юшка не ўдалася. Зварылі яе шмат, і таму не хапіла ні солі, ні спецый. Рыба, як трава, прэсная, не лезла ў горла. Асіпенка.

3. Прыгатаваны без закваскі, не квашаны. Прэсны хлеб. Прэсны корж.

4. перан. Пазбаўлены вастрыні, займальнасці, жывасці; сумны. Прэсныя жарты. □ — Не! Трэба нарэшце вырвацца з-пад улады гэтай прэснай ідыліі! Трэба ўзняцца над ёю самому і ўзняць, вырваць адгэтуль Люду! Брыль. Вядома, ён гаворыць і робіць усё правільна, але сам Туміловіч — чалавек сумны і прэсны.