Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прэпара́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца прэпараваннем чаго‑н., вырабляе прэпараты.

прэпара́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэпаратара.

прэпара́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэпарата.

прэпара́тчык, ‑а, м.

Работнік аптэкі, фармацэўт, які вырабляе прэпараты.

прэпаро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з прыгатаваннем прэпаратаў, прызначаны для прэпаравання. Прэпаровачныя інструменты.

2. у знач. наз. прэпаро́вачная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе вырабляюцца прэпараты (у 1 знач.).

прэпры́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Папярэдняя публікацыя тэксту навуковага даследавання, артыкула ці даклада сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом.

[Англ.]

прэрагаты́ва, ‑ы, ж.

Кніжн. Выключнае права, якое належыць якому‑н. дзяржаўнаму органу або адказнай асобе.

[Лац. praerogativa.]

прэ́рыя, ‑і, ж.

Вялікая раўніна з расліннасцю стэпавага тыпу ў Паўночнай Амерыцы.

[Фр. prairie.]

прэс, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для апрацоўкі матэрыялаў піскам. Ручны прэс. Гідраўлічны прэс. Вінтавы прэс. // Прылада або цяжар для надання формы чаму‑н., ушчыльнення чаго‑н., выціскання вадкасці з чаго‑н.

2. Тое, што і прэс-пап’е.

3. перан. Пра тое, што прыгнятае, прыціскае каго‑, што‑н. Цэнзурны прэс буржуазнага друку.

•••

Брушны прэс — група мышцаў брушной поласці і дыяфрагмы.

[Ад лац. pressus — ціск.]

прэ́са, ‑ы, ж.

Агульная назва перыядычнага друку. Савецкая прэса. Рэспубліканская прэса. Буржуазная прэса. // зб. Прадстаўнікі перыядычнага друку; журналісты.

[Фр. presse.]