Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прэвенты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які папярэджвае, прадухіляе што‑н.; засцерагальны. Прэвентыўная прышчэпка.

•••

Прэвентыўная вайна гл. вайна.

[Ад лац. praeventus — які папярэджвае, засцерагае.]

прэ́гчы, прагу, пражэш, пражэ; пражом, пражаце, прагуць; пр. прог, прагла і прагла, прагла і прагло; незак., каго-што.

Тое, што і пражыць.

прэ́гчыся, прагуся, пражэшся, пражэцца; пражомся, пражацеся, прагуцца; пр. прогся, прэглася і праглася, прэглася і праглося; незак.

1. Тое, што і пражыцца.

2. Разм. Моцна, прагна імкнуцца да чаго‑н., дамагацца чаго‑н. — Рыгор! Як добра, што мы цябе напаткалі! Павал гэтак прогся цябе ўгледзець! Гартны. // Прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення якой‑н. мэты; высільвацца. — А ты, Наста... — Боганчык ужо не мог змаўчаць, — чаго пражэшся? Законная такая... Пташнікаў.

3. Зал. да прэгчы.

прэдыка́т, ‑а, М ‑каце, м.

1. У логіцы — тое, што ў суджэнні гаворыцца аб прадмеце суджэння; лагічны выказнік.

2. У граматыцы — тое, што і выказнік.

[Лац. praedicatum.]

прэдыкаты́ўнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць прэдыката. Катэгорыя прэдыкатыўнасці.

прэдыкаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да прэдыката, з’яўляецца прэдыкатам. Прэдыкатыўная функцыя. Прэдыкатыўныя прыслоўі.

прэдыка́цыя, ‑і, ж.

1. У логіцы — вызначэнне, раскрыццё зместу суб’екта прэдыкатам.

2. У граматыцы — устанаўленне прэдыкатыўнай сувязі паміж членамі сказа.

прэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прэгчы.

2. у знач. прым. Прыгатаваны пражаннем. Прэжаны гарох.

прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разм. уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар. Бядуля. [Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... Губарэвіч.

[Фр. présent.]

прэзента́бельнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прэзентабельнага.