прышчэ́пліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышчапіць 1.
прышчэ́пліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышчапіць 2.
прышчэ́пны, ‑ая, ‑ае.
Атрыманы шляхам прышчэпкі (у 1 знач.).
прышыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.
Разм. Прыйсці хутка, спорнымі крокамі. [Аўдуля] неўзабаве прышыбавала з ночвамі. Лупсякоў. Дамоў [маці] прышыбавала подбегам. Кірэйчык.
прышыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прышываць — прышыць.
прышыва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прышыцца.
2. Зал. да прышываць.
прышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышыць.
прышы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прышыць.
прышы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прышываць — прышыць (у 1, 2 знач.).
2. Р мн. ‑шывак. Тое, што прышыта.
прышыўны́, ‑ая, ‑ое.
Які прышываецца да чаго‑н. Прышыўная манжэта. Прышыўны каўнер.
прышы́цца, ‑шыецца; зак.
Разм. Прымацавацца да чаго‑н. шыццём.