прыя́мак, ‑мка, м.
Спец. Невялікая яма, паглыбленне ў зямлі перад або пад чым‑н., прызначанае для спецыяльнай мэты (у забоі — для сцёку вады, у падвальным памяшканні перад вокнамі, якія знаходзяцца часткова або поўнасцю ніжэй узроўню зямлі, і пад.).
прыярытэ́т, ‑у, М ‑тэ́це, м.
1. Першынство ў навуковым адкрыцці, вынаходніцтве і пад. Вучоным Расіі належыць прыярытэт адкрыцця Антарктыкі. «Беларусь».
2. Пераважаючае значэнне чаго‑н. Прыярытэт агульнасаюзнага закона. □ М. Гарэцкі паслядоўна абараняў прыярытэт прыгожага пісьменства, адметнасць літаратуры як спецыфічнай формы слоўнага мастацтва. Мушынскі.
[Ням. Priorität.]
пры́яцель, ‑я, м.
Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва. Кулакоўскі. Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі. Хведаровіч.
пры́яцелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Жан. да прыяцель.
пры́яцельскі, ‑ая, ‑ае.
Які ўстанавіўся, існуе паміж прыяцелямі; прыязны. Прыяцельскі тон. Прыяцельская гутарка. // Які з’яўляецца прыяцелем; таварыскі. Добрым прыяцельскім чалавекам быў адзінокі .. Цімох. Мурашка.
пры́яцельства, ‑а, н.
Таварыскія адносіны; сяброўства. Кожны з .. [настаўнікаў], у меру сваіх душэўных сіл, асаблівасцей характару, прыносіў даніну на алтар дружбы і прыяцельства, калі гаварыць высокім стылем. Колас.
прыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму-чаму і без дап.
Разм. Спрыяць. Ад самага красавіка надвор’е прыяла людзям. Мележ. [Галіна] адразу ўспомніла знаёмства... Было ў ім нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся. Пташнікаў.
прэа́мбула, ‑ы, ж.
Кніжн. Уступная частка якога‑н. важнага акта, міжнароднага пагаднення, дагавору. Прэамбула дагавора. Прэамбула камюніке.
[Лац. praeambulum.]
прэвалі́раванне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. прэваліраваць.
прэвалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Кніжн. Мець перавагу; пераважаць.