прыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму-чаму і без дап.
Разм. Спрыяць. Ад самага красавіка надвор’е прыяла людзям.Мележ.[Галіна] адразу ўспомніла знаёмства... Было ў ім нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)