Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прэзідэнту́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і прэзідэнцтва.

прэзідэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэзідэнта, належыць яму, уласцівы яму. Прэзідэнцкія выбары. Прэзідэнцкая пасада.

прэзідэ́нцтва, ‑а, н.

Пост, пасада прэзідэнта; дзейнасць прэзідэнта. Атрымаць прэзідэнцтва. Працяглае прэзідэнцтва.

прэзідэ́нцтваваць, ‑твую, ‑твуеш, ‑твуе; незак.

Займаць пасаду прэзідэнта, выконваць абавязкі прэзідэнта.

прэзу́мпцыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Меркаванне, здагадка.

2. У юрыдычнай практыцы — меркаванне, якое лічыцца правільным, верагодным, пакуль не даказана адваротнае.

[Ад лац. praesumptio — меркаванне.]

прэйскура́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Даведнік цэн па відах і гатунках тавараў. На стале ў Шаманскага і Верамейчыка паявіліся прэйскуранты, альбомы, каталогі новых машын. Дуброўскі.

[Ням. Preiskurant.]

прэйскура́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэйскуранта, прадугледжаны прэйскурантам. Прэйскурантныя цэны. Прэйскурантны нумар.

прэ́ласць, ‑і, ж.

Якасць прэлага. Лес хмельна пахне прэласцю і жывіцай. Брыль.

прэла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Вышэйшая духоўная асоба (архіепіскап, епіскап, ігумен) у каталіцкай і англіканскай цэрквах.

[Ад лац. praelatus — пастаўлены над кім‑н.]

прэла́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэлата.