прышчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышчаміць.
прышчэ́п, ‑а, м.
Расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна. [Картуль] пасадзіў пад рэчку сад з калгасных прышчэпаў. Пташнікаў. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Паслядовіч.
прышчэ́пак, ‑пка, м.
Частка расліны, якая перасаджваецца на тканку іншай расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.
прышчэ́пачны, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца ў прышчэпцы (у 1 знач.), паяўляецца ў выніку прышчэпкі (у 1 знач.). Прышчэпачныя кампаненты.
прышчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прышчапіць 1 (у 1, 2 знач.).
2. Прышчэпачны прэпарат.
3. Тое, што і прышчэп. Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак. Кулакоўскі.
4. Заціскачка для прымацавання чаго‑н. На зямлі ў тазіку было яшчэ ладна бялізны, адкуль Таня брала яе.. А на шыі ў Тані вянком віселі прышчэпкі. Паўлаў. [Янушак] надзеў .. шаўковую кашулю і белы ў чорную палоску гальштук з прышчэпкай. Дайліда.
•••
Пастэраўскія прышчэпкі — прышчэпкі супраць шаленства.
прышчэ́пкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прышчэпка.
прышчэ́плены 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прышчапіць 1.
2. у знач. прым. Такі, якому нададзены якія‑н. ўласцівасці шляхам перасадкі на яго часткі другой расліны (пра расліну). Прышчэпленая яблыня.
прышчэ́плены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прышчапіць 2.
прышчэ́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прышчэпліваць 1 — прышчапіць 1.
прышчэ́плівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прышчапіцца.
2. Зал. да прышчэпліваць 1.