папуа́сы, ‑аў; адз. папуас, ‑а, м.; папуаска, ‑і, ДМ ‑пуасцы; мн. папуаскі, ‑сак; ж.
Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых другіх астравоў Меланезіі.
папуга́й, ‑я, м.
1. Трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову. Хоці праціскаўся скрозь шумны натоўп туды, адкуль чуўся птушыны гоман.. Тут былі і яркія, з вялікімі дзюбамі, туканы, і стракатыя папугаі, і рознакаляровыя галубы, і безліч іншых маленькіх і вялікіх птушак. Арабей.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.
папу́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Спудзіцца — пра ўсіх, многіх. Коні папудзіліся, крута рванулі, хто куды. Колас.
папу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Спужаць, спудзіць. [Бабрам] ёсць дзе, калі хто папудзіць, хавацца — у рэчку. Масарэнка.
папу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Папудрыць свой твар.
папу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пакрыць, пасылаць пудрай. Папудрыць шчокі.
папужа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Спужацца — пра ўсіх, многіх. [Лявон:] — Ну, братка, і галасок! Ая-я-яй! Глядзі, вунь дзеці папужаліся! Чарнышэвіч.
папужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Напужаць злёгку. Заявіўся ў хату Шура.. Ваенны, як некалі бацька. Парагатаў, папужаў, страляючы з пагана, суседскіх сабак — і як у ваду прапаў. Навуменка.
2. Спужаць усіх, многіх.
папу́кацца, ‑аецца; зак.
Разм. Палопацца, паразрывацца — пра ўсё, многае. Шары папукаліся.
па́пула, ‑ы, ж.
Спец. Цвёрды вузялок на скуры чалавека, які ўтвараецца пры раздражненнях скуры, захворваннях.
[Ад лац. papula — прышч.]