Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыжы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

Разм.

1. Тое, што і прыжыцца (у 2 знач.). «Прыжыве — зраблю прышчэп, — падумаў .. [Андрэй]. — Не прыжыве — за верх і вон з гародчыка.. Што іх — есці калі будзеш, грушы тыя?» Пташнікаў.

2. каго. Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (звычайна ад пазашлюбнай сувязі). — Бач, што ён зрабіў: прыжыў дзіця, кінуў-рынуў, і памінай як яго звалі. Сабаленка. З дачкой Барабанчыкавай ветэрынар прыжыў сабе сына, Паўла Будніка. Галавач.

прыз ​1, ‑а; мн. прызы, ‑оў; м.

Узнагарода пераможцу ў якім‑н. спаборніцтве. Тут жа праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, конкурс мастацкай самадзейнасці, уручаюцца прызы. Жычка. Здавалася, перад Сяргеем быў адзін з тых атлетаў, якія прывыклі браць прызы па падыманню цяжараў на спартыўных спаборніцтвах. Сіўцоў. [Гунава:] — Дог, якога вы бачылі, мае два міжнародныя прызы. Самуйлёнак.

[Фр. prix.]

прыз ​2, ‑а, м.

Захопленае ў марской вайне варожае судна або іншая маёмасць, якая па міжнароднаму праву пераходзіць таму, хто іх захапіў.

[Фр. prise.]

прызабыва́цца, ‑аецца.

Незак. да прызабыцца.

прызабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прызабыць.

прызабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прызабыць.

прызабы́цца, ‑будзецца; зак.

Разм. Не поўнасцю захавацца ў памяці; у некаторай ступені забыцца. Але колішнія раманы прызабыліся, іх быццам бы не было зусім, і .. [Вера Антонаўка] лічыла сябе такой, якой стала, — непагрэшнай. Карпаў.

прызабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак., каго-што.

Разм. Не поўнасцю захаваць у памяці; у некаторай ступені забыць. Андрэй быў ужо прызабыў пра яго, але калі ўбачыў, крыкнуў: — Пеця! Пестрак.

прызавы́ ​1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да прыза ​1, звязаны са спаборніцтвамі на прыз. Прызавое месца. Прызавыя медалі.

прызавы́ ​2, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да прыза ​2. Прызавое судна.

прызаду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Аддацца роздуму; задумацца. Злезшы з цягніка, .. Рыгор не на жарты прызадумаўся, як яму быць і што рабіць? Гартны. З першых тыдняў давялося моцна прызадумацца, чаму работа не ладзіцца і першы месячны план недавыканалі... Сапрыка.

прызапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; зак., што і чаго.

Зрабіць запас чаго‑н. Я трохі грошай прызапасіў і рашыў не марнаваць часу, а ваяваць за свой праект. Хомчанка. Не, на два тыдні — мала. Харчы трэба прызапасіць не менш як на два месяцы. Гурскі. Ты мне, Кузьма, падкінь які воз саломы, — просіць Птах. — А я табе к зіме трохі газы прызапашу. Навуменка. // Падрыхтаваць, зрабіць што‑н. загадзя. Мы ўжо даўно прызапасілі ёмкія кляновыя дручкі, нарэзалі гладкіх дубовых кацёлак. Якімовіч. — Брускоў і грабільнаў я прызапасіў раней, вунь тырчаць пад застрэшшам. Рылько.