прыжыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыжыць.
прыжыві́цца, ‑жывіцца; зак.
Прырасці, зрасціся з чым‑н.
прыжыві́ць, ‑жыўлю, ‑жывіш, ‑жывіць; зак., што.
Далучыўшы да чаго‑н., даць прырасці, зрасціся. Прыжывіць перасаджаны орган.
прыжы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыжыць.
прыжыўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыжыўляць — прыжывіць і стан паводле знач. дзеясл. прыжыўляцца — прыжывіцца.
прыжы́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыжывіць.
прыжыўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прыжывіцца.
2. Зал. да прыжыўляць.
прыжыўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прыжывіць.
прыжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.
1. Пажыўшы або папрацаваўшы дзе‑н. некаторы час, прыстасавацца, прызвычаіцца да гэтага месца, абстаноўкі. Партызаны Ларывончыкавага атрада гэтак прыжыліся да таго густога, здавалася, непраходнага лесу, ажно некаторыя забываліся, што яны на вайне. Сабаленка. Ганялі .. [Сакалоўскага] з цэха ў цэх — нідзе не прыжыўся. Шынклер. Кінуў [бацька] зямлю, увесь набытак і падаўся ў горад. Там і прыжыўся. Сачанка. Для мяне было ясна, што яна служыць там аддана, як могуць служыць толькі працавітыя, сумленныя і адзінокія старыя жанчыны, якія з цягам часу прыжыліся ў чужой сям’і. Карпюк. [Прадзед] адстаў ад свайго табара ды так і прыжыўся ў вёсцы. П. Ткачоў.
2. Прыстасаваўшыся да новых умоў, пачаць добра расці, развівацца (пра жывёл, расліны). Маладыя дрэўцы, пасаджаныя мінулай восенню і вясной, прыжыліся. Хадкевіч. Прыжыліся буслы ў горадзе: Адчуваюць сябе як дома. Сіпакоў. // Прырасці, зрасціся з чым‑н. Прышчэпак добра прыжыўся.
3. Замацавацца дзе‑н., за чым‑н. Палявая, Лугавая, Аляксандраўская, Мікалаеўская — так называюцца вуліцы. Але назвы гэтыя не прыжыліся, завуць па-ранейшаму. Навуменка. Каўбойскія фільмы, як гэта ні дзіўна, трывала прыжыліся на італьянскіх экранах. «Маладосць».
прыжыццёвы, ‑ая, ‑ае.
Які адбыўся, быў зроблены пры чыім‑н. жыцці. Прыжыццёвае выданне збору твораў. Прыжыццёвая слава.