Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыжму́р, ‑у, м.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыжмурваць — прыжмурыць і стан паводле знач. дзеясл. прыжмурвацца — прыжмурыцца. [Паўлу] здалося, што ён ужо недзе сустракаў гэтага сівога, з хітраватым прыжмурам вачэй, дзеда. Васілёнак.

прыжму́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыжмурыць.

прыжму́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыжмурыцца.

прыжму́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыжмурыць.

прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы. Лынькоў. Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся. Краўчанка. // Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

прыжму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу. Лынькоў. — Выбачайце, што патурбавала, — прыжмурыла вочы ад электрычнага святла Кацярына. Пальчэўскі. Дзед прыжмурыў вочы, і скупая ўсмешка прабегла па яго твары. Якімовіч.

прыжо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Трохі зжоўкнуць, пажаўцець. [У хаце] нядаўна пабелены сцены, на вокнах фіранкі, на судніку — марля, не зусім свежая, прыжоўкла знізу. Пташнікаў.

прыжыва́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць жывога арганізма або яго частак, органаў прыстасоўвацца да новых умоў, прыжывацца, прырастаць да чаго‑н. Прыжывальнасць саджанцаў. Прыжывальнасць расады. Прыжывальнасць перасаджанай скуры.

прыжыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле дзеясл. прыжывацца — прыжыцца (у 2 знач.).

прыжыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыжыцца.

2. Зал. да прыжываць.